Перайсьці да зьместу

Пеньніцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лічынка пад пенай

Пе́ньніцы, сьлінявіцы (Aphrophoridae) — сямейства сысучых казурак падатраду цыкадавых.

Налічваецца каля 3 тыс. відаў. Пашыраныя ў тропіках і ўмераных зонах. Жывуць пераважна ва ўвільготненых мясьцінах. На Беларусі найбольш пашыраныя пеньніца альховая, пеньніца звычайная, або сьлівявая, пеньніца цьвердакрылая. Пеньніца звычайная шкодзіць сьцяблам і лісьцю пладовых дрэваў, пладовых і дэкаратыўных кустоў, суніцаў і інш.

Даўжыня да 12 мм. Афарбоўка зеленаватая, бурая, радзей чорная або плямістая. Сьпіна апушаная, надкрылы шчыльныя, скурыстыя. Заднія ногі скакальныя. Кормяцца сокамі расьлінаў. Лічынкі разьвіваюцца на расьлінах у камяках пенападобнай сьлізі, т.зв. «зязюліны сьліны» (адсюль другая назва), якую выдзяляюць спэцыяльныя васковыя залозы. У тропіках некаторыя віды пеньніц утвараюць капеж з выдзяленьняў.

  • Максімава С., Шалапёнак А. Пеньніцы // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.