Перайсьці да зьместу

Паўднёвы полюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паўднёвае канцавосьсе»)

Каардынаты: 90° пд. ш. 0° у. д. / 90° пд. ш. 0° у. д. / -90; 0

Геаграфічны Паўднёвы полюс
Мапа Антарктыды

Паўднёвы по́люс ці Паўднёвае канцаво́сьсе — гэта самы паўднёвы пункт на Зямлі. Вызначаецца некалькімі рознымі шляхамі. Гэта самая паўднёвая кропка на паверхні нашае плянэты й яна ляжыць на процілеглым баку Зямлі ад Паўночнага полюсу. Разьмешчаны на кантынэнце Антарктыда, тутака таксама месьціцца палярная станцыя ЗША Амундсэн—Скот, якая была створана ў 1956 годзе й да гэтага часу на ёй стала працуюць навукоўцы.

У большасьці выпадкаў менавіта геаграфічны паўднёвы полюс маецца на ўвазе калі гаворка ідзе пра паўднёвы полюс. Ён знаходзіцца ў месцы, дзе вось абарачэньня Зямлі «выходзіць» на паверхню, на Палярным плато Антарктыды на вышыні 2 800 мэтраў, тоўшча льду ў гэтым месцы складае 2840 мэтраў. Геамагнітным паўднёвым полюсам лічыцца найбліжэйшы да геаграфічнага поўдня полюс геамагнітнага поля. Магнітным паўднёвым полюсам ёсьць пункт, найбліжэйшы да паўночнага геаграфічнага полюсу, у якім лініі магнітнага поля Зямлі ствараюць зь яе паверхняй вугал 90°. Менавіта на гэты пункт паказвае паўночная стрэлка компаса. Паўднёвы полюс недасяжнасьці мае каардынаты 85°50′ пд. ш. 65°47′ у. д. / 85.833° пд. ш. 65.783° у. д. / -85.833; 65.783, знаходзіцца далей астатніх месцаў Антарктыды ад Паўднёвага акіяна.

Звычайна геаграфічны паўднёвы полюс вызначаецца як паўднёвая зь дзьвюх кропак, дзе вось кручэньня Зямлі перасякае ейную паверхню. Аднак вось кручэньня Зямлі насамрэч падпарадкоўваецца вельмі маленькім «ваганьням» (палярнаму руху), таму для вельмі дакладнай працы гэта вызначэньне не падыходзіць.

Геаграфічныя каардынаты паўднёвага полюса звычайна прыводзяцца проста ў выглядзе 90°00′ пн. ш. 0°00′ у. д. / 90° пн. ш. 00° у. д. / 90; 00, паколькі ягоная даўгата геамэтрычна не вызначальна. Пры жаданьні даўгата можа быць зададзена як 0°. На паўднёвым полюсе ўсе напрамкі накіраваны на поўнач. Праз гэта ўказаньні на полюсе даюцца адносна сетцы на поўнач, якая указвае на поўнач, уздоўж асноўнага мэрыдыяну[1]. Уздоўж шчыльных колаў шыротаў, па гадзіньнікавай стрэлцы ідзе ўсход, а супраць гадзіньнікавай стрэлцы — захад.

Геаграфічны паўднёвы полюс разьмешчаны на кантынэнце Антарктыда, хоць гэтак ня было так на працягу гісторыі праз дрэйф кантынэнту. Полюс знаходзіцца на вяршыні бясплоднага ледзянага пласкагор’я на вышыні 2835 мэтраў над узроўнем мора, і знаходзіцца прыблізна ў 1300 км ад бліжэйшага адкрытага мора ў Кітовай бухце. Таўшчыня льду, паводле ацэнак, складае каля 2700 мэтраў, таму паверхня зямлі пад ледавіковым покрывам на самай справе знаходзіцца побач з узроўнем мора[2].

Палярны ледавіковы ліст рухаецца з хуткасьцю прыблізна 10 мэтраў у год у напрамку паміж 37° і 40° на захад ад сеткі на поўнач уніз да мора Ўэдэла[3]. Таму становішча станцыі й іншыя штучных артыфактаў адносна геаграфічнага полюса паступова зьмяняюцца зь цягам часу.

Першым чалавекам, які туды дайшоў быў Руаль Амундсэн 14 сьнежня 1911 году. Другі чалавек — Робэрт Фалкон Скот, які трапіў на полюс на месяц пазьней. У 1929 годзе амэрыканец Рычард Бэрд разам з Бэрнтам Балхэнам першым праляцеў на самалёце над Паўднёвым полюсам. У 1958 годзе брытанска-новазэляндзкая экспэдыцыя Вівіяна Фукса й Эдмунд Гілары зьдзейсьніла першы трансантарктычны пераход ад мора Ўэдэла праз Паўднёвы полюс да мора Роса. З 1957 году на Паўднёвым полюсе дзейнічае навуковая станцыя ЗША «Амундсэн—Скот».

Сярэднегадавая тэмпэратура складае —48,9 °C (максымальная —14,7 °C, мінімальная —74,3 °C).

  1. ^ «Moving the South Pole». NASA Quest.
  2. ^ «Amundsen-Scott South Pole Station». National Science Foundation, Office of Polar Programs.
  3. ^ «Where is the real Pole really?» Amundsen-Scott South Pole Station.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]