Патрык Уронка
Выгляд
Патрык Уронка | ||
---|---|---|
Рост | 171 см[1] | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | скрайні нападнік, нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 28 жніўня 1995[1] (29 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Падгале | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер |
Патрык Уронка (па-польску: Patryk Wronka; нар. 28 жніўня 1995 году) — польскі хакеіст, нападнік клюбу «Падгале». Ягоны дзед Тадэвуш Кацік таксама гуляў у хакей і прадстаўляў Польшчу на зімовых Алімпійскіх гульнях 1972 году[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец клюбу ММКС. Дэбютаваў у прафэсійным хакеі ў клюбе «Падгале». Пазьней гуляў за чэскія «Арлы», які спаборнічаў у аўстрыйскай лізе[3]. Пасьля быў хакеістам катавіцкіх ГКС, а таксама брытанскага «Бэлфаст Джаянтсу» і францускага «Рапасу». У 2020 годзе вярнуўся на радзіму, дзе ўладкаваўся ў тыскі ГКС. Пазьней зноў абараняў колеры катавіцкіх ГКС, а сэзон 2022—2023 гадоў пачаў у складзе «Краковіі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводзтве
- Польскія хакеісты
- Хакеісты зборнай Польшчы
- Хакеісты клюбу «Падгале» Новы Тарг
- Хакеісты клюбу «Арлы» Знойма
- Хакеісты клюбу ГКС Катавіцы
- Хакеісты клюбу «Бэлфаст Джаянтс»
- Хакеісты клюбу «Рапас» Гап
- Хакеісты клюбу ГКС Тыхы
- Хакеісты клюбу «Краковія» Кракаў