Патройны скачок
Патройны скачок — дысцыпліна лёгкай атлетыкі, якая адносіцца да гарызантальных скачкоў тэхнічных відаў лёгкаатлетычнай праграмы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Патройны скачок з разьбегу ў мужчынаў належаў да сучаснай алімпійскай праграмы яшчэ з самага пачатку правядзеньня Алімпійскіх гульняў у 1896 годзе, прычым на Алімпійскіх гульнях 1900 і 1904 гадоў спаборніцтвы таксама праводзіліся ў патройным скачку зь месца. Першым сучасным алімпійскім чэмпіёнам у патройным скачку ў мужчынаў стаў амэрыканец Джэймс Коналі. З 1996 году патройны скачок таксама стаў алімпійскім відам і для жанчынаў. Званьне алімпійскай чэмпіёнкі ў патройным скачку першай заваявала Інэса Кравец (Украіна).
Тэхніка й правілы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэхнічна, скачок складаецца з трох элемэнтаў:
- «скачок»
- «крок»
- «скок»[1]
Скакун бяжыць па адмысловым сэктары ці дарожцы да бруска для адштурхваньня. Гэты брусок зьяўляецца пачаткам скачку пры замеры яго даўжыні ад лініі вымярэньня, адзначанай плястылінавым валікам для фіксацыі «заступаў», і ад гэтай пазнакі пачынаецца выкананьне скачку. Спачатку выконваецца першы элемэнт — скок, пры гэтым першы дотык за бруском павінен адбывацца той жа нагой, зь якой скакун пачынаў скокаць. Затым ідзе другі элемэнт скачку — крок (дотык да зямлі павінен адбывацца іншай нагой). Заключны элемэнт — гэта ўласна скачок, і скакун прызямляецца ў яму зь пяском як пры скачку ў даўжыню.
Практычна магчымыя два спосабы выкананьня скачку: з правай нагі — «правая, правая, левая» і зь левай нагі — «левая, левая, правая». Брусок для адштурхваньня пры скачку знаходзіцца на падаленьні ад напоўненай пяском ямы на 11 м для жанчынаў і 13 м для мужчынаў. Кожнаму скакуну, які выйшаў у фінал, даецца 3 папярэднія спробы й, для 8 лепшых, 3 фінальныя спробы для выкананьня патройнага скачку. У некаторых камэрцыйных стартах арганізатары спаборніцтваў абмяжоўваюць колькасьць спробаў да чатырох.[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ у ангельскай тэрміналёгіі hop-step-jump
- ^ Правілы IAAF (eng)