Партал:Эўропа/Біяграфіі
Алякса́ндар фон Гу́мбальт (па-нямецку: Friedrich Wilhelm Heinrich Alexander Freiherr von Humboldt, *14 верасьня 1769 г., Бэрлін — †6 траўня 1859 г., Бэрлін) — навуковец-энцыкляпэдыст, фізык, мэтэароляг, географ, батанік, заоляг. Заснавальнік геаграфіі расьліннасьці. - У 1799—1804 гг. з францускім батанікам Э. Банпланам дасьледаваў Цэнтральную і Паўднёвую Амэрыку, у 1829 г. ажыцьцявіў паездку на Урал, Алтай і Касьпійскае мора. У працы «Космас» зрабіў спробу падсумаваць усе веды пра Сусьвет і прыроду Зямлі. - Ён раскрыў паняцьці аб марскім клімаце і пра кантынэнтальны клімат; паказаў прычыны, зьмякчальнага клімату у паўночным паўшар'і, прыклаў свае высновы да Эўропы і Азіі, даў карціны іх кліматам, вызначыў іх адрозьненьне і прычыны, ад якіх яно залежыць...:::::::::::::::: далей