Партал:Спорт/Абраны артыкул
Я́рамір Ягр (па-чэску: Jaromír Jágr; нарадзіўся 15 лютага 1972 году, Кладна, Чэхаславаччына) — чэскі хакейны правы нападнік, гулец клюбу Нацыянальнай хакейнай лігі «Флорыда Пантэрз». Самы прадуктыўны эўрапейскі гулец у НХЛ, лічыцца адным з найадметнейшых прафэсійных хакеістаў усіх часоў. Гульнявую кар’еру пачаў на радзіме ў 1988 року, але ўжо ў 1990 быў задрафтаваны пад 5-м нумарам клюбам «Пітсбург Пінгвінз» (адзіны з драфту 1990 року, хто дагэтуль працягвае кар’еру). Ягр выйграваў Кубак Стэнлі ў 1991 і 1992 сэзонах зь «Пінгвінамі», пяць разоў (чатыры разы запар) — трафэй Арта Роса, тройчы — узнагароду Лэстэра Пірсана і аднойчы — мэмарыяльны трафэй Гарта, прычым яшчэ чатыры разы станавіўся ягоным фіналістам. Ярамір Ягр — уладальнік найбольшае колькасьці трафэяў Арта Роса сярод не-канадцаў...:::::::::::::::: чытаць далей