Партал:Паўднёвая Амэрыка/Уступ
Выгляд
Паўднёвая Амэрыка мае плошчу 17 843 000 км² і зьяўляецца чацьвертым па велічыні кантынэнтам Зямлі. На тэрыторыі Паўднёвай Амэрыкі пражывае каля 360 мільёнаў чалавек. У 1494 годзе Паўднёвая Амэрыка была падзеленая Папам Рымскім паміж Партугаліяй і Гішпаніяй па Тардэсьвільскім пагадненьні. Усходняя частка кантынэнту, на якой знаходзіцца сёньня Бразылія, перайшла да Партугаліі, заходняя адышла пад валоданьне Гішпаніі. Менавіта таму ў Бразыліі размаўляюць сёньня на партугальскай мове, а амаль што ва ўсіх астатніх краінах — на гішпанскай.