Партал:Навука/Уступ
Наву́ка — сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных ведаў аб рэчаіснасьці. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку Арыстотэля, навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына, паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь філязофіяй. Пачынаючы з XVII стагодзьдзя натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах. У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі навукоўцамі, як то Ёган Кеплер, Галілео Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі распрацоўку законаў прыроды. У гэты пэрыяд панятак з большага ставіўся да натуральнай філязофіі, як то натуральныя навукі. Цягам XIX стагодзьдзя, слова «навука» сталася ўсё больш зьвязанай з навуковым мэтадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэньня прыроднага сьвету, у тым ліку фізыкі, хіміі, геалёгіі й біялёгіі….:::::::::::::::: чытаць далей