Партал:Навука/Біяграфіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесандра Вольта

Антуан-Ляран дэ Лявуазье (па-француску: Antoine-Laurent de Lavoisier) — францускі навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі. Чалец Францускай акадэміі навук (ад 1768 году). — Экспэрымэнтальна даказаў, што паветра ёсьць ня проста цела, як лічылася ў той час, а сумесь розных па ўласьцівасьцях газаў. Прапанаваў назву «кісларод» і растлумачыў ягоную ролю ў працэсах абпалу, гарэньня, дыханьня. Прывёў вызначэньне хімічнага элемэнту, усталяваў хімічны склад вады, аксідаў азоту, шматлікіх мінэралаў. Даказаў закон захаваньня масы рэчыва. Склаў першую табліцу простых рэчываў. Антуан, акрамя таго, зьяўляецца адным з заснавальнікаў тэрмахіміі…:::::::::::::::: чытаць далей