Партал:Навука/Абраны артыкул
Праславя́нская мова — рэканструяваная, пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якая прадстаўляла сабою славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд V—ІХ стагодзьдзяў н.э.. Як у выпадку зь іншымі шматлікімі прамовамі, не існуе пісьмовых помнікаў мовы, сама мова аднаўляецца дзякуючы мэтадам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў. Праславянская мова не зьяўлялася статычнай і зьмянялася ў часе, з прычыны чаго ейныя формы можна рэканструяваць розным чынам у залежнасьці ад абранага храналягічнага этапу. Імклівае разьвіцьцё мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ўжываньня мовы. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду мова стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х ст. або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы вядомы як агульнаславя́нская…:::::::::::::::: чытаць далей