Партал:Мастацтва/Абраны артыкул
За́мак (ад польскага zamek, скалькаванага зь сярэдневерхненямецкага slōʒ — «замак» і «замок», якое зьяўляецца калькай лацінскаага clusa «запор, форт, умацаваньне») — паводле архітэктурнай, археалягічнай і гісторыка-сацыялягічнай сутнасьці зьяўляецца абарончай прыватнаўласьніцкай сядзібай-рэзыдэнцыяй фэўдала з пэўным наборам абарончых і жылых збудаваньняў, характэрнай для пэўнага этапу ў разьвіцьці грамадзтва (фэўдалізму). Тэрмін замак мае таксама шырокае значэньне, як і польскі «zamek» і нямецкі «Burg». Замкам часта называюць абарончыя ўмацаваньні, або адміністрацыйна-прадстаўнічыя комплексы ўвогуле (прыкладам Нясьвіскі замак). - Слова замак у беларускую мову, як і ва ўсе ўсходнеславянскія мовы прыйшло з польскай. Польскае ж zamek ёсьць фактычна пераклад нямецкага Schloß і значыць «замкнуты» ці «зачынены»…:::::::::::::::: чытаць далей