Перайсьці да зьместу

Партал:Лясьніцтва/Уводзіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява хвойнага лесу.

Лес (па-старабеларуску: лѣсъ) — комплекс разнастайнай (у асноўным драўлянай) расьліннасьці ўласьцівы для дадзенага геаграфічнага рэгіёну. На 2011 г. агульная плошча лясоў на Зямлі перавышала 34 млн км² (27% плошчы зямной сушы). Палова гэтай лясной зоны належыць трапічным лясам, чвэрць разьмяшчаецца ў паўночным паўшар’і. Агульны запас драўніны на 2011 г. складаў 390 млрд м³. Найбольшы запас драўніны на адным гектары лесу адзначаўся ў Гватэмале — 355 м³. У Беларусі гэты паказьнік пры канцы 2010 г. складаў 194 м³[1].

Лес узьдзейнічае на працэсы глебаўтварэньня, клімат, кругазварот вільгаці, зьяўляецца адным з плянэтарных акумулятараў жывога рэчыва ў біясфэры; актыўна ўзаемадзейнічае з трапасфэрай і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалягічнай раўнавазе біясфэры, захаваньні генэтычнай разнастайнасьці расьлінаў і жывёлаў, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленьні лясоў, лесаразьвядзеньні.

У паветры лясоў прысутнічае болей 300 назваў розных хімічных злучэньняў. Лясы актыўна пераўтвараюць паветраныя забруджваньні. Самай вялікай акісьляючай здольнасьцю валодаюць іглічныя лясы. Лес актыўна паглынае прамысловыя забруджваньні (пыл, вуглевадароды). Лясы, асабліва іглічныя, выдзяляюць лятучыя рэчывы, якія забіваюць шматлікія хвораўтвараючыя мікробы.

Лясныя прадукты актыўна выкарыстоўваюцца чалавекам як:

Лес зьяўляецца ўзнаўляльным прыродным рэсурсам, які забясьпечвае ўстойлівасьць біясфэры. Важны кампанэнт геаграфічных ляндшафтаў. Вывучэньнем лесу займаюцца лесазнаўства і лесаводзтва. На жаль, у наш час вырубка лясоў значна перавышае іх аднаўленьне.

У Беларусі самым вялікім лясным масівам зьяўляецца Белавеская пушча.

  1. ^ Сяргей Расолька. Лес — сусьветнае багацьце // Мясцовае самакіраваньне. — 3 лютага 2011. — № 4 (242). — С. 2.