Партал:Канада/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канада на мапе Паўночнай Амэрыкі
Канада на мапе Паўночнай Амэрыкі

Кана́да (па-ангельску: Canada, па-француску: Canada) — краіна Паўночнай Амэрыкі, займае другое месца ў сьвеце (пасьля Расеі) па плошчы тэрыторыі. Адзінай незалежнай краінай-суседам зьяўляюцца Злучаныя Штаты Амэрыкі. Акрамя ЗША, Канада таксама мяжуе з Сэн-П’ер і Мікелёнам, які ўваходзіць у склад Францыі, ды з Грэнляндыяй, тэрыторыя якой належыць Даніі. - Канада зьяўляецца чальцом «Вялікай васьмёркі», «Вялікай дваццаткі», NATO, АЦЭС, СГА, Садружнасьці нацыяў, Франкафоніі, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў і ААН...:::::::::::::чытаць далей