Партал:Грамадзтва/Біяграфіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэйн Адамз
Джэйн Адамз

Джэйн Адамз (па-ангельску: Jane Addams; *6 верасьня 1860 г., Сэдарвіль, Іліной — †21 траўня 1935 г., г. Чыкага) — амэрыканскі сацыёляг і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1931 г.) разам зь Нікаласам Мюрэем Батлерам. Вучылася ў Рокфардзкай жаночай сэмінарыі. Разам зь сяброўкай Э. Стар арганізавала ў Чыкага дзіцячыя ясьлі, бібліятэку, гімнастычную залю, пераплётныя майстэрні, камунальную кухню, мастацкую студыю, музэй працы, пансыён для маладых работніцаў і іншае. Прэзыдэнт Міжнароднай жаночай лігі за мір і свабоду (1919—1929 гг.)...:::::::::::::::: чытаць далей