Перайсьці да зьместу

Партал:Аўстралія/Біяграфіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэдра Фэрнандэс Кірас
Пэдра Фэрнандэс Кірас

Пэдра Фернандэс дэ Кірас (па-гішпанску: Pedro Fernandes de Queirós; *1565 г. — †1614 г.) — гішпанскі мараплавец партугальскага паходжаньня. Пэдра Фэрнандэс нарадзіўся ў 1565 годзе ў партугальскім Эвара. У маладосьці перайшоў на службу Гішпаніі. У 1589 годзе ажаніўся на прадстаўніцы гішпанскага рыцарскага роду Чакон, ад якой меў сына й дачку. Прымаў удзел у другой экспэдыцыі гішпанскага мараплаўца дэ Нэйры ў Ціхім акіяне. У 1598 годзе зьвярнуўся да караля Гішпаніі Філіп III, а ў 1600 годзе да папы рымскага Клімэнт VIII з прапановай арганізаваць новую экспэдыцыю з мэтай адкрыцьця невядомага паўднёвага мацерыка (лац. Terra Australis Incognita). У 1603 годзе дэ Кірасу было дазволена вярнуцца ў Пэру для падрыхтоўкі прапанаванага ім мерапрыемства...:::::::::::::::: далей