Перайсьці да зьместу

Парміс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Парміс
Асабістыя зьвесткі
НарадзіласяVI стагодзьдзе да н. э.
ПамерлаV стагодзьдзе да н. э.
Сужэнец Дарый I
Дзеці Арыямард
Бацька Смэрдыс

Парміс (па-элямску Uparmiya) — прадстаўніца дынастыі Ахемэнідаў, адзіная вядомая дачка Смэрдыса, сына Кіра II; жонка караля Дарыя І.

Разам са сваімі цёткамі, дочкамі Кіра ІІ Атосай і Артыстонай каля 522 да н. э. стала жонкай Дарыя І як задатак прызнаньня апошняга каралём Пэрсіі. Узгадваецца некалькі разоў у Герадота (Гісторыя III, 88; VII, 78) ды ў пэрсэпольскіх таблічках.

Зь ейных дзяцей вядомы толькі Арыямард.