Пармэлія
Выгляд
| Пармэлія | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Грыбы |
| Аддзел | Аскаміцэты |
| Кляса | Леканораміцэты |
| Парадак | Леканаральныя |
| Сямейства | Пармэліевыя |
| Род | Пармэлія |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Parmelia | |
Пармэлія (Parmelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармэліевых.
Слаявіна ліставатая. Зьверху жаўтавата-зеленаватая, шэрая, зялёна-бурая, з сарэдыямі, радзей з пладовымі целамі (апатэцыямі), зьнізу белая, карычневая ці чорная, прымацаваная да субстрату. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фікабіёнт — водарасьць з роду трэбуксія.
Род аб’ядноўвае 10 відаў. Пашыраны ўсюды, на Беларусі сустракаюцца пармэлія баразнаватая і пармэлія скальная. Трапляюцца ў лясах на ствалах дрэў, валунах.
Выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Пармэлія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў