Парапаміз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Горная даліна на паўночным захадзе Аўганістана
Рака Мургаб

Парапаміз — горная сыстэма на паўночным захадзе Аўганістана (паўночныя перадгор’і — у Туркмэністане).

Даўжыня каля 600 км, шырыня да 250 км. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў, на поўдні і ўсходзе з гранітаў і гнейсаў. Паўночныя перадгор’і ўкрыты лёсавым чахлом. Асноўныя хрыбты Банды-Туркестан, Хісар (выш. да 4565 м). Парапаміз глыбока расчлянёны далінамі рэк Мургаб, Сурхаб, Герыруд і інш. Шматлікія восыпы. Горныя паўпустыні, стэпы, рэдкалесьсі і ўчасткі шыракалістых лясоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Парапаміз // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12.