Паравы кацёл
Паравы кацёл — прыстасаваньне для атрыманьня пары за кошт энэргіі спальваньня арганічнага паліва, якая выкарыстоўваецца паза гэтым прыстасаваньнем і мае ціск большы за атмасфэрны. Паравымі катламі часам называюць электракатлы, празь якія атрымоўваюць пару.
Паравыя катлы бываюць двух тыпаў: вадатрубныя і газатрубныя (жаратрубныя). У першых вада цячэ ўнутры трубак, якія амываюцца дымавымі газамі; у другіх — дымавыя газы, а вада і пара амываюць трубкі. Першапачаткова ў шырокім ужытку былі газатрубныя катлы, якія мелі меншыя памеры і больш высокі ККДз, але праз канструктыўныя асаблівасьці ў іх абмяжоўваўся ціск пары і парапрадукцыйнасьць. Таму пачалі распаўсюджвацца вадатрубныя катлы, якія зь цягам часу дасягнулі высокай ступені дасканаласьці і таму сталі больш шырока ўжывацца ў параўнаньні з газатрубнымі, якія зараз знаходзяць абмежаванае выкарыстаньне.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Унібокс»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паравы кацёл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў