Палкавая ўстанова
Выгляд
Палкавая ўстанова (па-расейску: «Полковое учрежденіе»[a]) — праца расейскага палкаводца Аляксандра Суворава, у якой выкладаецца сутнасьць яго поглядаў на выхаваньне і навучаньне войскаў. Напісана ў 1764—1765 годах, калі Сувораў быў камандзірам Суздальскага пяхотнага палка ў Новай Ладазе. «Палкавая ўстанова» складаецца з 6 разьдзелаў:
- Глава I. Аб варце.
- Глава II. Аб экзерцыраваньні.
- Глава III. Аб убраньні і чысьціні.
- Глава IV. Аб воінскім паслухмянстве, распарадку і пасадах.
- Глава V. Аб лягеры.
- Глава VI. Аб абавязковых кватэрах.
Сваю сыстэму навучаньня і выхаваньні войскаў Сувораў пасьпяхова прадэманстраваў на вучэньнях войскаў сталічнага гарнізона ў 1765 годзе, якія доўжыліся 7 дзён, выканаўшы ўсе пастаўленыя задачы. «Палкавая ўстанова» паказала сябе эфэктыўнай для падрыхтоўкі войскаў і ў далейшым.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рогулин Н. Г. «Полковое учреждение» А. В. Суворова и пехотные инструкции екатерининского времени. — СПб.: Дмитрий Буланин, 2005. — 248 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сучасны расейскм правапіс:"Полковое учреждение". Замест і зараз пішуць и.