Палац Чапскага (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 17:28, 8 сакавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Палац Чапскага на здымку пач. XX ст.

Палац Чапскага — палац графа Караля Чапскага ў Менску.

Збудаваны ў 1894 року, за часамі Другой Сусьветнай вайны нязначна пашкоджаны, зьнішчаны ў паваенны час. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца будынак зь ювэлірнай крамай «Чараўніца» і кінатэатрам «Цэнтральны» (пр. Незалежнасьці, 13).

Гісторыя

Палац узьведзены ў 1894 року паводле праекту архітэктара Віктара Шрэтэра.

Апрача жылых памяшканняў, на першым паверсе палацу (якраз там, дзе аркады) разьмяшчалася Менскае таварыства сельскай гаспадаркі. У 1906 року ў будынку палацу адчынілася лясная біржа, пры якой з 27 сьнежня 1908 року па 3 студзеня 1909 року прайшоў Калядны лясны кірмаш. У 1912 року біржа зрабілася агульнатаварнай.[1]

Пасьля Другой сусветнай вайны, калі праектавалася першая чарга новай забудовы тагачаснай вул. Савецкай, каля 1949 року палац Чапскага быў зьнесены, хоць ён зусім не замінаў трасіроўцы новага праспэкту.

Архітэктура

Трохпавярховы эклектычны палац упрыгожваў ніжні ярус аркадаў, а акцэнтам усяго будынка быў эркер, які выступаў з асноўнага аб’ёму палацу на ўсю яго вышыню.[2]

Крыніцы

  1. ^ Будынак Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8. С. 156
  2. ^ Алег Дзярновіч. На руінах Мінску // Наша Ніва, 1 красавіка 2009

Літаратура

  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.