Палац Парлямэнту (Румынія)
| Палац Парлямэнту | |
| Palatul Parlamentului | |
| Архітэктурны стыль | Позьняя інтэрпрэтацыя нэаклясычнае архітэктуры |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Румынія, Бухарэст |
| Пачатак будаўніцтва | 25 чэрвеня 1984 |
| Сканчэньне будаўніцтва | 1997 |
| Вышыня | 86 м |
| Найвышэйшы паверх | 12 |
| Іншыя велічыні памеру | пэрымэтар 270×240 м глыбіня пад зямлёй 92 м 1100 пакояў |
| Агульная плошча | 340 000 м² |
| Кошт будаўніцтва | €3 мільярды |
| Архітэктар | Анча Пэтрэску |
| Каардынаты | 44°25′39″ пн. ш. 26°05′15″ у. д.HGЯO |
Палац Парлямэнту на мапе Румыніі Палац Парлямэнту | |
Палац Парлямэнту (па-румынску: Palatul Parlamentului) — шматфункцыянальны будынак у Бухарэсьце (Румынія), у якім засядаюць абедзьве палаты румынскага парлямэнту. Паводле зьвестак Акадэміі сусьветных рэкордаў, Палац — найвышэйшы цывільны будынак з адміністрацыйнымі функцыямі, найбольш дарагі адміністрацыйны будынак і найцяжэйшы будынак у сьвеце[1].
Палац быў распрацаваны архітэктарам Анчам Пэтрэску і будаваўся для камуністычнага рэжыму. Нікалае Чаўшэску назваў яго Народным домам (польск. Casa Poporului)[2]. З 1996 у яго пераехала Палата дэпутатаў Румыніі, якая дагэтуль разьмяшчалася ў Палацы палаты дэпутатаў, а таксама Румынская заканадаўчая рада і Румынская рада па канкурэнцыі. У 2005 годзе да іх далучыўся Сэнат, які пераехаў з будынку колішняга Цэнтральнага камітэту Камуністычнае партыі.
У 2008 годзе Палац прымаў 20-ы саміт НАТО.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Largest administrative building (анг.) // World Records Academy
- ↑ Palatul Parlamentului / Casa Poporului (рум.) // miculparis.ro
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Палац Парлямэнту (Румынія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Зьвесткі (анг.) на бачыне Палаты дэпутатаў Румыніі
- Romanian Chamber of Deputies / Парлямэнцкі палац у Бухарэсьце — найбуйнейшае збудаваньне Эўропы (анг.)