Пажаніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пажаніца. Падгальле
Народныя касьцюмы з Падгальля, закапанскі стыль. Пажаніца вышыта на мужчынскіх штанах

Пажані́ца (па-польску: Parzenica) — вышыты сэрцападобны арнамэнт, характэрны для дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гураляў. Узор часта сустракаецца на мужчынскіх портках традыцыйнага гуральскага касьцюму[1][2].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова пажаніца ўяўляла сабой простую строчку петляў, якая выкарыстоўваецца для засьцярогі абрэзанай тканіны штаноў ад зношваньня. Сучасныя краўцы пачалі выкарыстоўваць у пажаніцы чырвоныя ці цёмна-сінія строчкі, адначасова павялічыўшы колькасьць петляў. Пазьней строчка была заменена аплікацыяй з гафтам. Выкарыстаньне шарсьцяной пражы для пажаніцы дазволіла зрабіць узор больш яскравым, і з часам яе сталі выкарыстоўваць толькі для ўпрыгожваньня адзеньня[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты характэрны дэкаратыўны матыў, верагодна, узьнік у Выгоршчыне, і да пачатку XX стагодзьдзя ён стаў адным з самых вядомых арнамэнтаў у Падгальлі[1].

Паходжаньне тэрміну нявядомае. Цалкам магчыма, назва зьвязана са старапольскімі дзеясловамі parznąć і parznić, якія азначаюць «рабіць што-небудзь брудным»[4]. Першапачаткова назва таксама ўжывалася ў дачыненьні да іншых аб’ектаў, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцьці гураляў, у тым ліку да драўляных формаў для вырабу сыру і сэрцападобных матываў у разьбе па дрэве[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Condra, Jill. 2013. Encyclopedia of National Dress: Traditional Clothing Around the World. Santa Barbara, CA: ABC-CLIO, p. 600.
  2. ^ Hinds, Joan. 2002. World of Embellishment: Add Global Designs to Contemporary Fashions & Décor. Iola, WI: Krause Publications, p. 77.
  3. ^  Birnbaum , Alexandra Mayes Birnbaum's Eastern Europe. — HarperPerennial, 1992. — P. 625. — ISBN 9780062780836
  4. ^  Dziadowiec , Joanna numer specjalny 1/2010 // Góralskie reprezentacje, czyli rzecz o Podhalanach i ich kulturze. — Kraków: 2010. — P. 67-90.
  5. ^  Trebunia , Stanisława Strój górali podhalańskich = The dress of Podhale highlanders. — Kraków; Milówka: Fundacja Braci Golec. — P. 250. — (Stroje Ludowe w Karpatach Polskich, t. 4). — ISBN 9788392551812

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пажаніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў