Падляска-Берасьцейская ўпадзіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Падляска-Берасьцейская ўпадзіна — буйная адмоўная тэктанічная структура Расейскай пліты на паўднёвым захадзе Беларусі і сумежнай тэрыторыі Польшчы.

На поўначы й поўдні абмежаваная разломамі субшыротнага распасьціраньня Сьвіслацкім і Паўночна-Ратнаўскім, за якімі разьмешчаныя адпаведна Беларуская антэкліза і Лукаўска-Ратнаўскі выступ Валына-Падольскай пліты. Усходняя мяжа з Палескай седлавінай праведзеная ўмоўна па глыбіні заляганьня паверхні крышталічнага падмурку 500 мэтраў ніжэй за ўзровень мора. На захадзе ўпадзіна прымыкае да лініі Тэйсэйра—Торнквіста. Выцягнутая ў субшыротным напрамку на 350 кілямэтраў, шырыня 90—130 кілямэтраў.

Мае выгляд структурнай затокі, якая цэнтраклінальна замыкаецца на ўсходзе й адкрываецца на захадзе. Паверхня падмурку паглыбляецца ад 500 мэтраў да 9000 мэтраў ніжэй за ўзровень мора, ускладненая разломамі паўночна-ўсходняга напрамку й лякальнымі малаамплітуднымі падняцьцямі, што праяўляюцца ў плятформавым чахле да ніжняга дэвону ўключна. Запоўненая позьнепратэразойскімі, палеазойскімі, мэзазойскімі і кайназойскімі адкладамі. Асноўны этап утварэньня — каледонскі (раньні кембр — раньні дэвон).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зінавенка Г. Падляска-Брэсцкая ўпадзіна // БЭ ў 18 т., т. 11. Мн., 2000.