П’ер Гасэндзі
П’ер Гасэндзі | |
Pierre Gassendi | |
П’ер Гасэндзі працы Люі-Эдуара Рыю | |
Дата нараджэньня | 22 студзеня 1592 |
---|---|
Месца нараджэньня | Шантэрсье, Праванс |
Дата сьмерці | 24 кастрычніка 1655 |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Кірунак | заходняя філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | лёгіка, фізыка, этыка |
Значныя ідэі | Exercitationes paradoxicae adversus Aristoteleos[d] і Syntagma philosophicum[d] |
Аказалі ўплыў | Эпікур[d] |
Наступнікі | Томас Гобз, Ўолтэр Чарльтан, Джон Лок, Готфрыд Ляйбніц |
Вучні | Жан Пікар і François Bernier[d] |
П’ер Гасэндзі (па-француску: Pierre Gassendi, 22 студзеня 1592, Шантэрсье, Праванс, Францыя — 24 кастрычніка 1655, Парыж, Францыя) — францускі філёзаф, матэматык, астраном, мэханік і дасьледчык старажытных тэкстаў, сучасьнік Рэнэ Дэкарта.
У 40-х гадох XVII стагодзьдзя першым пачаў адкрытую палеміку з картэзіянствам. Ягоныя працы, як то «Мэтафізычныя дасьледаваньні супраць Дэкарта», «Мэтафізычныя дасьледаваньні, або Сумнёў і пярэчаньні супраць мэтафізыкі Дэкарта» былі накіраваныя супраць тэзаў пра фундамэнтальнасьць прынцыпу «мэтадалягічнага сумнёву» і «дакладнасьці Я, які здольны мысьлі».
Гасэндзі даказвае, што ня толькі мысьленьне, але і кожнае дзеяньне чалавека можа быць прынята ў якасьці зыходнай дакладнасьці, калі вынікі дзеяньняў супадаюць з плянаванымі. Разьвіваючы свой панятак дзейнасьці, ён робіць выснову, што меркаваньне пра самога сябе бяз вонкавага аб’екту, без адносінаў да яго як вонкавага проста немагчымая. Трэба ставіцца да сябе ня як да Я, а як да ня-Я, каб думаць пра сябе.
Гасэндзі распрацаваў пасьлядоўную сыстэму сэнсуалісцкага вучэньня пра пазнаньне. Аснову гэтага вучэньня складае перакананьне аўтарытэтнасьцю індуктывісцкай гнасэалёгіі, якая прызнае ўзьнікненьне агульных паняткаў праз абагульненьне адзінкавых зьяваў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pierre Gassendi Stanford Encyclopedia of Philosophy
- De proportione qua gravia decidentia accelerantur 1646