Охрыдзкае лета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Охрыдзкае лета (па-ангельску: Ohrid Summer) — македонскі штогадовы музычны фэст, які праходзіць з 12 ліпеня па 20 жніўня ў горадзе Охрыдзе. Фінансаваньне фэсту ажыцьцяўляюць Міністэрства культуры Рэспублікі Македоніі і шэраг спонсараў. Заступнік фэсту — прэзыдэнт Рэспублікі Македоніі. З 1994 году фэст уваходзіць у Эўрапейскую асацыяцыю фэстаў.

Гісторыя фэсту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы фэстываль адбыўся 4 жніўня 1961 г. пад мурамі катэдральнага сабора Сьвятой Сафіі, яго адкрылі опэрная сьпявачка Ана Ліпша Тофавіч, якая выступіла пад акампанэмэнт піяніста Ладзіслава Пэрдліка. На фэсьце былі выкананы творы Гэндэля, Моцарта, Бэтговэна і іншых клясычных кампазытараў. Дзякуючы фэсту пачалася папулярызацыя камэрнай музыкі: на наступных фэстах выступалі такія артысты, як Уладзімер Ружгак (барытон, Харватыя), Мартына Ароя (сапрана, ЗША), актэт са Славеніі і музыкі Прагі, квартэты Juilliard String Quartet і Golden Fate Quartet, македонскія выканаўцы Мілка Ефцімава і Тодар Скалоўскі, расейскі скрыпач Леанід Коган і францускі віялянчэліст Андрэ Навара, а таксама Мсьціслаў Растраповіч, Гідон Крэмэр, Рагіра Рычы, Віктар Трацьцякоў, Гэнрык Шэрынг, Сальваторэ Акардо, Алена Абразцова, Каця Рычарэлі, Вікторыя дэ лос Анэлес, Максім Вэнгэраў, Вадзім Рэпін, Джуліян Рахлін, Іва Пагорэліч і многія іншыя. Выступалі вакальна-інструмэнтальныя ансамблі: Мюнхэнскі камэрны аркестар, Virtuosi de Roma, Камэрны аркестар Жоржа Энеску, Летувіскі камэрны аркестар, Сымфанічны аркестар Аўстрыйскага радыё, Бухарэсцкі хор «Мадрыгал», Ленінградзкі хор імя Глінкі і дзіцячы хор Вены[1].

У цяперашні час на фэсьце выступаюць артысты з Расеі, Турцыі, Францыі, ЗША, Нідэрляндаў, Італіі, Грэцыі і іншых зямель, таксама граючы ў межах тэатральнай праграмы ролі ў пастаноўках твораў Шэксьпіра, Чэхава, Мальера, Гогаля, Брэхта, Нушыка, а таксама Сафокла, Эўрыпіда, Арыстафана і г. д.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Охрыдзкае летасховішча мультымэдыйных матэрыялаў