Ордэн япіскапа Плятона
Выгляд
| Ордэн япіскапа Плятона | ||
|
| ||
| Арыгінальная назва | Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden | |
|---|---|---|
| Краіна |
| |
| Тып | ордэн | |
| Падставы ўзнагароджаньня | служэньне на славу Бога і на карысьць Эстонскай апостальска-праваслаўнай царквы | |
| Статус | уручаецца | |
| Статыстыка | ||
| Дата заснаваньня | 1922 | |
О́рдэн япі́скапа Плято́на Эсто́нскай апо́стальска-правасла́ўнай царквы́ (па-эстонску: Eesti Apostlik-Õigeusu Kiriku Piiskop Platoni orden) — узнагарода Эстонскай апостальска-праваслаўнай царквы. Ордэнам узнагароджваюць за служэньне на славу Бога і на карысьць Эстонскае апостальска-праваслаўнае царквы.
Заснаваны ў 1922 року Сынодам у памяць пра першага кіраўніка аўтаномнай праваслаўнай царквы Эстоніі Платона, замардаванага бальшавікамі. Адным зь першых кавалераў ордэну 14 сьнежня 1925 стаў прэзыдэнт Эстоніі Канстантын Пятс[1].
Пасьля 1944 року царква працягнула сваю дзейнасьць у эміграцыі. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Эстоніі ўручэньне ордэну было адноўленае ў 1996 року[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Paul Kulbusch - piiskop Platon (эст.). Tõstamaa Manorhouse. Праверана 25 кастрычніка 2012 г.
- ^ Estonian Apostolic Orthodox Church Order of Bishop Platon 1st Class (анг.) Medalj.nu Праверана 25 кастрычніка 2012 г.