За асабістую мужнасьць (Беларусь)
| Ордэн «За асабістую мужнасьць» | |||
|
| |||
| Краіна | Беларусь | ||
|---|---|---|---|
| Тып | Ордэн | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Статыстыка | |||
| Дата заснаваньня | 13 красавіка 1995 | ||
| Колькасьць | 54 (1 студзеня 2011) | ||
| Чарговасьць | |||
| Старэйшая ўзнагарода | Ордэн «За службу Радзіме» | ||
| Малодшая ўзнагарода | Ордэн Пашаны | ||
Ордэн «За асабістую мужнасьць» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Статут
[рэдагаваць | рэдагаваць]Ордэнам «За асабістую мужнасьць» узнагароджваюцца грамадзяне:
- за выключную адвагу і асабістую харобрасьць, праяўленыя пры выкананьні вайсковага абавязку, цывільных або службовых абавязкаў;
- за самаадданыя ўчынкі, зробленыя ў экстрэмальных абставінах;
- за мужнасьць, праяўленую пры абароне дзяржаўнай мяжы;
- за мужнасьць, праяўленую пры ахове грамадзкага парадку;
- за сьмелыя і рашучыя дзеяньні ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця.
Ордэн «За асабістую мужнасьць» носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасьці іншых ордэнаў разьмяшчаецца пасьля ордэну «За службу Радзіме».
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]Ордэн «За асабістую мужнасьць» уяўляе сабой пазалочаны, пакрыты чырвонай эмальлю крыж на фоне пазалочанай чатырохграннай плоскасьці з выявай рабрыстых промняў. У цэнтры крыжа зьмешчаны круг дыямэтрам 22 мм, пакрыты белай эмальлю, з надпісам «За асабістую мужнасць» і выявай лаўравых галінаў. У цэнтры круга — залацістая пяціканцовая зорачка на цёмна-чырвоным фоне. Круг накладзены на пазалочаны меч. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаровай стужкай залацістага колеру з падоўжнай бардовай палоскай пасярэдзіне. Па краёх стужка мае па адной падоўжнай палосцы: зь левага боку — белую, з правага — бардовую.
Ордэн «За асабістую мужнасьць» вырабляецца з срэбра з пазалотай.
Кавалеры ордэна
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Дзьмітры Гвішыані — курсант Ваеннай акадэміі Беларусі
- Міхал Галаватаў — прэзыдэнт аб’яднаньня «Саюз незалежных службаў садзейнічаньня камэрцыйнай бясьпекі»
- Віктар Карпухін — Герой Савецкага Саюзу, ваяр-інтэрнацыяналіст
- Ігар Макараў — беларускі дзюдаіст