Окна
Окна | |
Окна | |
Жанр | ток-шоў |
---|---|
Аўтар | Валеры Камісараў, Канстанцін Камергерскі |
Рэжысэр | Леанід Гюне |
Вытворчасьць |
студыя РТ «Альянс» (СТС)[1], Тэлекампанія «Моя семья» |
Вядоўца | Дзьмітры Нагіеў |
У галоўных ролях | акторы |
Кампазытар | Сяргей Чэкрыжаў |
Краіна вытворчасьці | Расея |
Мова | расейская |
Колькасьць сэзонаў | 4 |
Колькасьць выпускаў |
116 (СТС), 698 (ТНТ) |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Алена Мацюшына |
Месца здымак | Масква |
Працягласьць | 45 хвілінаў |
Трансьляцыя | |
Канал | СТС, ТНТ |
Фармат кадра | 4:3 |
Пэрыяд трансьляцыі | з 20 траўня 2002 да 21 красавіка 2005 |
Прэм’ерныя паказы | СТС, ТНТ |
Паўторныя паказы |
НТВ Мир (2006), АНТ (2003—2004), Новий канал (2002—2005), ТЕТ (2009—2010), КТК (2003—2006), TV5 Riga (2010—2011), R1 (2009—2011), TV2 (2008), ТВ Бульвар (2010—2011), R1 (2011), TV1 Lietuva (2012— цяп. час), ТНТ-Comedy (2015), ТНТ4 (2016), БелМузТВ (2016—2017) |
О́кна (па-беларуску: «Вокны») — ток-шоў расейскае вытворчасьці, што трансьлявалася ў часе 2002—2005 гадоў на расейскім тэлеканале ТНТ, раней — на тэлеканале СТС[2]. У пастановачным сцэнары[3] тэлеперадачы адыгрываліся разнастайныя жыцьцёвыя сытуацыі ды канфлікты, часьцяком з выкарыстоўваньнем абсцэннае лексыкі (якая закрывалася адмысловым гукавым сыгналам), пры гэтым згаданыя сытуацыі нярэдка станавіліся прычынаю боек.
Вядоўцам тэлеперадачы зьяўляўся расейскі актор, музыка, паэт, шоўмэн і тэлевядоўца Дзьмітры Нагіеў.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сюжэт праграмы распачынаўся з тлумачэньня вядоўцам гісторыі канфлікту, пасьля чаго да студыі запрашаўся адзін з удзельнікаў гэтага канфлікту. Ён распавядаў пра сваё гледзішча наконт канфлікту. Працягам некаторага часу вядоўца па чарзе запрашаў іншых удзельнікаў канфліктнае сытуацыі. Запрошаныя ўдзельнікі ў студыі разьбіраліся між сабою датычна тэматыкі канфлікту, што звычайна праводзілася слоўным шляхам (аднак нярэдка ўзьнікалі спробы вырашэньня канфлікту з ужываньнем абсцэннае лексыкі або фізычнае сілы[4]). Абсцэнная лексыка хавалася пад спэцыяльным тэлевізійным гукавым сыгналам, на выпадак узьнікненьня бойкі паміж удзельнікамі прысутнічала «служба бясьпекі» ў складзе двух мужчынаў, мэтай якой было спыненьне ўдзельнікаў магчымых боек.
Па сканчэньні дыскусіі вядоўца абвяшчаў «гонг» — прысутным у залі студыі гледачам давалася мажлівасьць выказаць сваё меркаваньне датычна сытуацыі, на кожнага гледача давалася 10 сэкундаў.
Заканчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэйтынг перадачы пачаў зьніжацца, і ў 2005 року шоў закрылі праз частыя бойкі, у адной зь якіх вядоўцу Дзьмітрыю Нагіеву нават зламалі нос. Перад закрыцьцём штодзень паказваўся 21 лепшы выпуск перадачы[5].