Оды Джона Кітса 1819 году
Выгляд
У 1819, Джон Кітс, цягам кароткага пэрыяду часу, склаў шэсьць одаў, якія сталі аднымі з найвядомейшых ягоных паэмаў. Першыя пяць паэмаў былі напісаныя цягам вясны, «Ода грэцкай вазе», «Ода бязьдзейнасьці», «Ода салаўю», «Ода Псыхеі», і толькі «Да восені» была складзеная увосені. Літаратурныя крытыкі станоўча адрэагавалі на паэмы Джона Кітса, вылучыўшы «Оду грэцкай вазе», «Оду салаўю» і «Да восені» ў якасьці найлепшых одаў гэткага цыклю. У цэлым, дадзеныя оды Кітса зьяўляюцца літаратурнай спробай аўтара стварыць новы жанр кароткай лірычнае паэмы, якая неўзабаве паўплывала на наступныя пакаленьні.