Перайсьці да зьместу

ORCO Tower

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ОРКО Tower»)
ОРКО Таўэр

ОРКО Таўэр (па-ангельску: ОRCO Tower, раней FIM Tower) — небасяг у цэнтры Варшавы, на рагу вуліцаў Тытуса Халубінскага і Ерусалімскіх Алеяў.

Пабудаваны ў 1992—1996 гадох. На фоне іншых варшаўскіх небасягаў адрозьніваўся чырвоным колерам, які дамінаваў у ніжнай і тыльнай частках будынка. Мае 26 паверхаў. Вышыня небасягу складае 115 мэтраў. Выкарыстоўваецца пад офісы. Тут знаходзіцца 14 400 м² офіснай прасторы.

Увосень 2006 году новым уладальнікам будынка стаў інвэстыцыйны фонд Endurance Found, які належыць Люксэбурскай фірме ORCO Property Group.