Нясета
Выгляд
Нясета | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Куцін |
Вусьце | Ольса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 39 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,8 м³/с |
Плошча басэйну | 346 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Нясе́та — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Ольсы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 346 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Асноўныя прытокі — Гарадзечанка і Турчанка (леваруч).
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Куціна, вусьце ў вёсцы Бацэвічах. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 4—12 м[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 275.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1