Перайсьці да зьместу

Нэгатыўная здольнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партрэт Джона Кітса, каля 1822

Нэгатыўная здольнасьць (па-ангельску: Negative capability) — тэорыя паэта Джона Кітса, якая апісвае здольнасьць чалавека прыняць няўпэўненасьць і невырашальнае.

Тэорыя «нэгатыўнай здольнасьці» была выказаная Кітсам у лісьце да яго брата, датаваным 21 сьнежня 1817:

« I had not a dispute but a disquisition with Dilke, on various subjects; several things dovetailed in my mind, & at once it struck me, what quality went to form a Man of Achievement especially in literature & which Shakespeare possessed so enormously - I mean Negative Capability, that is when man is capable of being in uncertainties, Mysteries, doubts without any irritable reaching after fact & reason[1].

З Дылкам(en) у мяне мела месца не супрэчка, а рознабаковае дасьледваньне; у маіх думках спалучаліся некалькі рэчаў, і мяне адразу ўразіла тая ўласьцівасьць, што фармуе Чалавека Дасягненьня, асабліва ў літаратуры, і якая надзвычай часта фігуравала ў Шэксьпіра. Я маю на ўвазе Нэгатыўную здольнасьць, калі чалавек можа знаходзіцца ў стане няўпэўненасьці, загадкавасьці, сумненьняў без аніякага імкненьня да фактаў і прычынаў

»

Кітс быў перакананы ў тым, што вялікія людзі (асабліва паэты) надзелены здольнасьцю прыняць факт невырашальнасьці пэўных зьяваў і ўчынкаў. Кітс, будучы рамантыкам, верыў у тое, што праўда, знойдзеная ва ўяўленьні, мае доступ да боскага аўтарытэту. Такі аўтарытэт ня можа быць зразуметы і вытлумачаны па-іншаму, такім чынам, у сваім лісьце да брата ён піша аб няўпэўненасьцях (анг. uncertainties). Гэты стан няўпэўненасьці (анг. being in uncertaint[y]) зьяўялецца месцам паміж зямной, наяўнай рэчаіснасьцю і шматлікімі патэнцыйнымі магчымасьцямі ўсьведамленьня больш глыбока спасьцігнутага быцьця.

Ёсьць верагоднасьць, што Кітс разьвіў гэтую ідэю ў некалькіх сваіх паэмах:

  1. ^ Romanticism: an anthology, By Duncan Wu, Duncan Wu Edition: 3, illustrated Published by Blackwell, 2005 С. 1351
  • Jacob D. Wigod, "Negative Capability and Wise Passiveness," PMLA, vol. 67, no. 4. (June 1952), pp. 383–90.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]