Перайсьці да зьместу

Новасібірскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Новасыбірскі мэтрапалітэн»)
Новасібірскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Новасібірск, Новасібірская вобласьць Расея
Пачатак працы 28 сьнежня 1985
Лініі 2 лініі
Даўжыня: 15,9 км
Колькасьць станцыяў 13
Пасажырапаток на дзень 221 тыс. (сярэдні, 2015)
Пасажырапаток на год 80,7 млн (2015)
Схема мэтрапалітэну

Новасібі́рскі мэтрапалітэ́н, Новасыбі́рскі мэтрапалітэ́н (па-расейску: Новосибирский метрополитен) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Новасыбірску, першы й адзіны ў Сыбіры, чацьверты на тэрыторыі Расеі. Адкрыты 28 сьнежня 1985 году. На 2017 год дзейнічаюць 2 лініі й 13 станцыяў. Даўжыня лініяў складае 15,9 км. Штодзённы пасажырапаток складае 225 тыс. чалавек.

Мэтрапалітэн Новасыбірску складаецца зь дзьвюх лініяў — Ленінскай і Дзяржынскай. Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987—2007) ажыцьцяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 году стала магчымым арганізаваць абаротны рух. Абедзьве лініі мэтро абслугоўвае адзінае электрадэпо «Яльцоўскае».

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Самая глыбокая станцыя — «Сыбірская» (~15 мэтраў)
  • Самы доўгі перагон — «Студэнцкая» — «Рачны вакзал» (2967 мэтраў], зь якіх 2145 мэтраў перагону — мэтрамост)
  • Самы кароткі перагон — «Гагарынская» — «Заяльцоўская» (927 мэтраў)
  • Самы доўгі эскалятар — 150 прыступкаў, даўжыня стужкі — 30 мэтраў («Сыбірская»)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]