Перайсьці да зьместу

Невельскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 15:28, 16 траўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Невельскі замакабарончае збудаваньне на возеры Невель пры ўпадзеньні ў яго невялікай рэчкі Ёмінка. Ад аднайменнага гораду аддзяляўся валам і ровам.

У час Інфлянцкай вайны быў пад кантролем маскоўцаў, якія збудавалі ў ім крэпасьць. У 1580 годзе быў вернуты ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Замак быў драўляны, сьцены былі прысыпаныя зямлёй, каб зьберагчы іх ад падпалу. У 1582 годзе паводле мірнай дамовы адыйшоў да Масквы, гэтак жа ў 1634 вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай. Пасьля захопу 1655 году маскоўцамі быў вызвалены ў 1678 годзе.

У 1809 годзе замкавы вал быў зрыты, пляцоўка замка была забудавана.

Літаратура

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.