Нгултрум
Выгляд
| Нгултрум | |
| Краіна | |
|---|---|
| Код ISO-4217 | BTN |
| Сымбаль | Nu |
| Цэнтральны банк | Royal Monetary Authority of Bhutan[d] |
| Увядзеньне ва ўжытак | 1974 |
| Папярэдняя валюта | Bhutanese rupee[d] |

Нгултру́м (དངུལ་ཀྲམ) — афіцыйная валюта Бутану, уведзеная ў 1974 годзе, зьвязаная з індыйскай рупіяй у суадносінах 1:1. Нгултрум, таксама прыймаюць і ў тых штатах Індыі, якія мяжуюць з Бутанам. Дзеліцца на 100 чатрумаў. Сымбаль валюты — Nu, а чартрума — Ch. Нгултрум ня мае непасрэдных курсаў зь іншымі валютамі, а ўсе валютныя трансакцыі адбываюцца праз удзел індыйскай рупіі.
У абарачэньні знаходзяцца манэты наміналам 5, 10, 25, 50 чатрумаў і 1 нгултрум, і банкноты наміналам 5, 10, 20 ,50 ,100 і 500 нгултрумаў.
Курс нгултруму да беларускага рубля на 1 студзеня 2007 складаў 48,93BYR да 1BTN.