Нацыянальна-дэмакратычны альянс (Расея)
Выгляд
Нацыянал-Дэмакратычны Альянс (НДА) — грамадзка-палітычны рух у Расейскай Фэдэрацыі. Выступае за стварэнне некалькіх расейскіх рэспублік, перазаснаваньне Фэдэрацыі і заключэньне адзінай фэдэратыўнай дамовы паміж суб'ектамі РФ. Сустаршынямі НДА з'яўляюцца Аляксей Шырапаеў, Ільля Лазарэнка, Міхаіл Пажарскі.
НДА ўяўляе сабой асацыяцыю рэгіянальных рухаў, якія аб'ядноўвае агульная ідэалёгія (нацыянал-дэмакратыя), а таксама мэты і задачы, сфармуляваныя ў Маніфэсце НДА[1]. Зьяўляецца апазыцыйным рухам[2].