Перайсьці да зьместу

Нарматыўны кантроль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нарматы́ўны кантро́ль (па-ангельску: Authority control) у бібліятэчнай справе — арганізацыя бібліятэчных каталёгаў і бібліяграфічнай інфармацыі[1][2] шляхам прысваеньня кожнай тэме пэўнай назвы. Такія ўнікальныя загалоўкі пасьлядоўна выкарыстоўваюцца ў каталёгу[3] і працуюць разам зь іншымі арганізацыйнымі дадзенымі, напрыклад, перакрыжаванымі спасылкамі[3][4]. Кожны загаловак мае кароткае апісаньне межаў дастасавальнасьці і выкарыстаньня, такая арганізацыя дапамагае пэрсаналу бібліятэк падтрымліваць каталёг у актуальным стане і спрашчае працу дасьледчыкам[5].

Каталагізавальнікі прысвойваюць кожнай сутнасьці (аўтар, кніга, сэрыя, выдавецтва) унікальны тэкставы ідэнтыфікатар, які пасьлядоўна выкарыстоўваецца для адназначнага апісаньня ўсіх адсылак да гэтай сутнасьці, нават калі гэта варыянт запісу, псэўданім або крыптанім[6]. Унікальны загаловак дазваляе атрымаць усю рэлевантную інфармацыю, уключаючы зьвесткі аб зьвязаных з дадзенай сутнасьцю[6]. Нарматыўны кантроль можа разьмяшчацца ў базе дадзеных і ўтрымліваць сувязі зь іншымі сутнасьцямі і іншымі базамі[7]. Таму нарматыўны кантроль — разнастайнасьць бібліяграфічнага кантролю і нарматыўнага слоўніка.

Хоць тэарэтычна нарматыўнаму кантролю можа падвяргацца любая інфармацыя (умоўныя загалоўкі, асабістыя імёны, карпаратыўныя назвы)[2], у бібліятэках каталёгі звычайна сканцэнтраваны вакол імёнаў аўтараў і назваў кніг. Клясыфікацыя Бібліятэкі Кангрэсу выконвае падобную функцыю, хоць звычайна іх разглядаюць асобна. З часам запісы нарматыўнага кантролю патрабуецца зьмяняць і абнаўляць; хоць яго мэтай не зьяўляецца стварэньне ідэальнай непарыўнай сыстэмы захоўваньня дадзеных, ён дапамагае сыстэматызаваць і шукаць інфармацыю[5].

  1. Block, Rick J. 1999. «Authority Control: What It Is and Why It Matters.», accessed March 30, 2006
  2. 1 2 Why Does a Library Catalog Need Authority Control and What Is IMPLEMENTING AUTHORITY CONTROL. Vermont Department of Libraries (2003). Праверана 2013-07-19 г.
  3. 1 2 Authority Control at the NMSU Library. New Mexico State University (2007). Праверана November 25, 2012 г.
  4. Authority Control in the Card Environment IMPLEMENTING AUTHORITY CONTROL. Vermont Department of Libraries (2003). Праверана 2013-07-19 г.
  5. 1 2 Kathleen L. Wells of the University of Southern Mississippi Libraries (November 25, 2012) Got Authorities? Why Authority Control Is Good for Your Library. Tennessee Libraries.
  6. 1 2 Cataloguing authority control policy. National Library of Australia (November 25, 2012).
  7. Authority Control at LTI. LTI (November 25, 2012).