Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць
Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць (коратка: НКАВ, або Нагорны Карабах) — аўтаномная вобласьць на поўдні СССР, на поўдні Закаўказьзя і ў складзе Азэрбайджанскае ССР. Плошча НКАВ 4,4 тыс. км². НКАВ была заснаваная 7 ліпеня 1923 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 174 000 чал., зь іх мяшчан 48%. Насельнікі НКАВ — азэрбайджанцы, армяне, расейцы й інш.
Земскі падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нагорна-Карабаская АВ ня мела абласьцей.
НКАВ мела 4 месты. Сталіца — Сьцяпанакерт.
Краявід
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]НКАВ была разьмешчаная ў гарах Малога Каўказу. Надвор’е ў НКАВ было ўмеранае. Сярэдняя цеплыня студзеня ад 3 да —10°C, ліпеня ад 25°C да 10°C. Ападкаў ад 400 да 800 мм у год.
На падоле знаходзіцца паўпустыня, а ў гарах лісьцевыя лясы.
Рэкі — Тэртэр, Хачынчай.
Лясы займалі нязначную частку НКАВ.
Былі запасы руды, мармуру.
Кампартыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У НКАВ не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы нагорна-карабаская, а была часткаю 'Камуністычнае партыі Азэрбайджану (коратка КПАз), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Азэрбайджану.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад уладаю бальшавікоў НКАВ не пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Найважнейшай галіной гаспадаркі было земляробства.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- выкап з гораў сыравіны каляровае мэталюргіі
- машынабудаўнічая
- харчовасмакавая прамысловасьць
- тытунёвая
- вінаробчая
- кансэрвовая
- дрэваапрацоўка
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найважнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:
- збожжавыя
- пшаніца
- кукуруза
- ячмень
- бульба
- агародніна
- цукровыя буракі
Была разьвітая вытворчасьць агародніны і садавіны. Было вінаробства. Мелася пчалярства, зьверагадоўля.
У гарах мелася авечкагадоўля.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|