Перайсьці да зьместу

Міхаіл Гармоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Міхайлавіч Гармоза
19 жніўня 191724 чэрвеня 1985
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Міхаіл Міхайлавіч Гармоза (Гармаза; 19 жніўня 1917, в. Чапля, Койданаўская воласьць, Менскі павет — 24 чэрвеня 1985) — вайсковец.

Працаваў трактарыстам у Койданаўскім МТС. У ВМФ з 1938 г. у ВМФ, матрос. Вызначыўся ў час савецка-фінляндзкай вайны 1939—1940 гг. у баях на Карэльскім перашыйку, дзе 8 лютага 1940 г. у якасьці наводчыка гарматы гаўбічнай батарэі берагавога атрада суправаджэньня Балтыйскага флёту з гарматы прамой наводкай зьнішчыў варожыя ўмацаваньні, што адкрыла шлях для наступленьня савецкіx войскаў. Герой Савецкага Саюзу (21 красавіка 1940). У 1941 годзе скончыў Кіеўскае танкавае вучылішча. У 2-ю Ўсясьветную вайну з 17 ліпеня 1941 г. на Паўднёва-Заxоднім, Волxаўскім, Паўночна-Заxоднім, 1-м Беларускім франтаx — камандзір танка, намесьнік камандзіра і камандзір танкавай роты, капітан. Пасьля вайны служыў у ВМФ. У 1948—1960 гг. у органаx МУС БССР.

  • Гармоза Міхаіл Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 487.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  1. ^ Героі краіны (рас.) — 2000.