Перайсьці да зьместу

Міхась Кацюшэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Кацюшэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 сакавіка 1947(1947-03-01) (77 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Міхась Кацюшэнка (1 сакавіка 1947, Менск) — беларускі пісьменьнік. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1981 году.

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў вячэрняе аддзяленьне факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1971 годзе. З 1966 годзе працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная змена» — літсупрацоўнікам, намесьнікам адказнага сакратара, загадчыкам аддзелу. З 1975 годзе — інструктар аддзелу спартовай і абаронна-масавай работы, з 1977 году — намесьнік загадчыка аддзелу прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМБ. У 1979-1984 гадах — рэдактар газэты «Знамя юности». У 1984-1987 гадах вучыўся ў асьпірантуры Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. З 1987 годзе — намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Крыніца». Кандыдат філялягічных навук.

Першае апавяданьне апублікаваў у 1968 годзе (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Первая осень» (1972), «Трэці раунд» (1977), «Адзін дождж на ўсіх» (1979), «Дні, як усе іншыя» (1981), «Сустрэча пасьля разьвітаньня» (1984), «Урок маўчаньня» (раман, апавяданьні, 1988), «Прызнаньне левага крайняга» (раман, аповесьць, 1990).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]