Міхась Біч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 01:09, 8 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Міхась Восіпавіч Біч (27 траўня 1937, Мілявічы, Гарадзенскае ваяводзтва, Польшча17 сакавіка 1999, Менск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1985).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1958 годзе. З 1961 году працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адначасова з 1989 году намесьнік дырэктара інстытуту.

Дасьледваў гісторыю Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў: праблемы працоўнага і сацыял-дэмакратычнага руху, фармаваньня клясаў і палітычных партыяў, грамадзка-палітычнай барацьбы, народніцкага і нацыянальнага руху, пэрыядычнага друку.

Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў (Віктар Пічукоў, Алесь Смалянчук (паздней абараніў доктарскую дысертацыю), Сяргей Токць і др.) і дактароў навук (Святлана Снапкоўская).

Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларуская ССР» (т. 2, 1978), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калектыўных манаграфіяў «Гістарычныя карані дружбы і згуртаванасці ўкраінскага і беларускага народаў» (1978), «Асвета і педадагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1918 г.» (1985), «Полацк: Гістарычны нарыс» (2 выд., 1987), навучальнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі ХХ ст.» (1992), Аўтар дапаможніка для вучняў «Гісторыя Беларусі: Канец XVIII ст. — 1917 г.» (1993).Адзінаасобна напісаў наступныя манаграфіі:

  1. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883-1903 гг. - Минск,1973
  2. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904гг.. - Минск,1983[1]

Крыніцы

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 552.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі