Перайсьці да зьместу

Мікалай Дубасоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікалай Аляксандравіч Дубасоў (28 верасьня 18694 красавіка 1935) — расейскі піяніст і музычны пэдагог.

Скончыў Санкт-Пецярбурскую кансэрваторыю. У 1890 г. стаў уладальнікам першай прэміі Першага Рубінштэйнаўскага конкурсу (на думку спэцыялістаў, перавага над Фэручча Бузоні была аддадзена Дубасову не па справядлівасьці[1]). З 1894 г. і да канца жыцьця (зь перапынкам у 19171923 гг.) выкладаў у Санкт-Пецярбурскай (затым Петраградзкай і Ленінградзкай) кансэрваторыі, з 1902 г. прафэсар. Сярод вучняў Дубасова — піяністы Анатоль Драздаў і Ўладзімер Зяленскі, дырыгент Ільля Мусін, кампазытар Оскар Строк. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1923).

  1. ^ Р. Коган. Первый конкурс (Историческая справка). // Коган Г. Вопросы пианизма: Избранные статьи. — М. Советский композитор, 1968. — С.174—179.