Перайсьці да зьместу

Міжнародная фэдэрацыя коннага спорту

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнаро́дная фэдэра́цыя ко́ннага спо́рту (па-француску: Fédération Équestre Internationale, FEI) — міжнародны кіроўны орган па конным спорце. Штаб-кватэра месьціцца ў швайцарскай Лязаньне.

Вызначаныя дзесяць міжнародных спартовых дысцыплінаў: выездка, камбінаваная язда, скачкі на выносьлівасьць, коннае трохбор’е, спаборніцтвы нямоглых, рэйнінг, канкур, вальтажоўка, хорзбол і тэнт-пэгінг (два апошнія ўжываюцца толькі ў лякальных спаборніцтвах). Да такіх відаў спорту, як скачкі і пола, міжнародная фэдэрацыя коннага спорту ня мае дачыненьня.

Кодэкс паводзінаў FEI[1] абараняе коней ад фізычнага гвалту або допінгу.

FEI паўстала ў 1921 року з аб’яднаньнем адпаведных арганізацыяў Бэльгіі, Даніі, Францыі, Італіі, Японіі, Нарвэгіі, Швэцыі і Злучаных Штатаў Амэрыкі. На цяперашні стан з МФКС зьвязаныя 134 нацыянальныя арганізацыі.

  1. ^ The FEI Code of Conduct for the Welfare of the Horse(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]