Мэлятанін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мелатанін

Фізіялагічная роля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны фізіялагічны эфект мелатаніна складаецца ў тармажэнні сакрэцыі ганадатрапінаў. Акрамя таго, зніжаецца, але ў меншай ступені, сакрэцыя іншых тропных гармонаў пярэдняй долі гіпофізукартыкатрапіну, тыратрапіну, самататрапіну.

Сакрэцыя мелатаніна падпарадкаваная цыркаднаму рытму, вызначальнаму, у сваю чаргу, рытмічнасць ганадатропных эфектаў і палавой функцыі. Сінтэз і сакрэцыя мелатаніна залежаць ад асветленасці — лішак святла тармозіць яго выраб, а паніжэнне асветленасці падвышае сінтэз і сакрэцыю гармона. У чалавека на начныя гадзіны прыходзіцца 70 % сутачнай прадукцыі мелатаніна.

Дадзеныя эксперыментаў сведчаць аб тым, што пад уплывам мелатаніна падвышаецца колькасць ГАМК і зніжаецца колькасць сератаніну ў сярэднім мозгу і гіпаталамусе. Вядома, што ГАМК з'яўляецца тармазным медыятарам у ЦНС, а паніжэнне актыўнасці сератанінергічных механізмаў можа мець значэнне ў патагенезе дэпрэсіўных станаў. Commons-logo.svg Мэлятанінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў