Перайсьці да зьместу

Мэзаамэрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карта і падразьдзелы Мэзаамэрыкі

Мэзаамэрыка — гісторыка-культурны рэгіён, які распасьціраецца прыкладна ад цэнтра Мэксыкі да Гандураса і Нікарагуа. Тэрмін быў уведзены ва ўжытак у 1943 годзе нямецкім філёзафам і антраполягам Паўлем Кірхгофам.

Асноўныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Мезаамэрыкі ў дакалюмбаву эпоху адрозьнівалася наступнымі прыкметамі:

  • грамадзтва на аснове земляробства са складанымі структурамі кіраваньня, якія ў некаторых выпадках дасягалі ўзроўню дзяржавы;
  • шырокія цырыманіяльныя цэнтры ці нават гарады з буйнымі збудаваньнямі (піраміды, палацы, арэны для сьвятой гульні ў мяч);
  • высокі ўзровень разьвіцьця рамёстваў: апрацоўка каменя, керамікі, дрэва, тэкстылю, маляваньне, апрацоўка мэталаў;
  • веды астраноміі, дакладны каляндар, разьвіцьцё арыгінальных сыстэмаў пісьменства.

Мэзаамэрыка зьяўлялася радзімай шматлікіх высокаразьвітых культураў: