Аўтацягнік
Выгляд
(Перанакіравана з «Мэга-грузавік»)
Мэга-грузавік — у аўтамабільных перавозках — паўпрычэп зь вялікай ёмістасьцю ў сцэпцы зь нізкасёдлавым сядловым цягачом.
Апошнім часам гэты тым рухомага складу пераўзыйшоў па папулярнасьці паўпрычэпы са ступеністай рамай (гл. Юмба).
Адмыслова для мэга-паўпрычэпаў былі распрацаваныя цягачы зь нізкім сядлом — 950 мм ад узроўню зямлі (замест 1150—1200 мм) і нізкарамныя грузавікі.
Асноўныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- унутраны аб’ём грузавой прасторы кузава да 125 м3;
- унутраная шырыня кузава ад 2,42 м да 2,48 м;
- унутраная вышыня кузава да 3,1 м;
- унутраная даўжыня да 13,6 м;
- карысная нагрузка ад 18 000 кг да 23 000 кг грузу;
- ёмістасьць — 34 эўрападдоны
Перавагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- павялічаны аб’ём грузавой прасторы за рахунак павелічэньня ўнутранай вышыні паўпрычэпа.
- выгода пагрузкі, пагрузку грузу можна ажыцьцяўляць зьверху, збоку і з задняга борта, што значна спрашчае і паскарае працэс пагрузачна-разгрузачных работ;
Недахопы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- вышыня пагрузкі (узровень падлогі паўпрычэпу) ніжэй узроўню стандартнай рампы, што можа абцяжарыць працэс пагрузкі / разгрузкі пры наяўнасьці стандартнай рампы.