Юмба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Юмба, юмба-зчэпка — сядловы цягач з паўпрычэпам зь вялікай ёмістасьцю.

Ёмістасьць паўпрычэпу дасягаецца за рахунак адмысловай «Г»-падобнай падлогі і паменшанага дыямэтру колаў.

Асноўныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • унутраны аб’ём грузавой прасторы кузаву да 110 м3;
  • унутраная шырыня кузаву ад 2,42 м да 2,48 м;
  • унутраная вышыня кузаву ад 2,45 м да 3,1 м;
  • унутраная даўжыня да 13,6 м;
  • карысная нагрузка ад 18 000 кг да 23 000 кг грузу;
  • ёмістасьць — 34 эўрападдоны

Перавагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • павялічаны аб’ём грузавой прасторы за рахунак павелічэньня ўнутранай вышыні паўпрычэпа;
  • выгода пагрузкі, пагрузку грузу можна ажыцьцяўляць зьверху, збоку і з задняга борту, што значна спрашчае і паскарае працэс пагрузачна-разгрузачных работ.

Недахопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • непрыдатны для перавозкі даўгамерных грузаў;
  • вышыня пагрузкі (узровень падлогі паўпрычэпа), ніжэй узроўню стандартнай рампы, што можа абцяжарыць працэс пагрузкі / разгрузкі пры наяўнасьці стандартнай рампы;
  • «Г» — падобная падлога можа ствараць цяжкасьці пры пагрузцы/разгрузцы рохляй;