Музэй гораду Прагі
Музэй гораду Прагі | |
Muzeum hlavního města Prahy | |
Філіі | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Прага, Чэхія |
Адрас | На Поржычы 52 (Флорэнц) |
Створаны | 1881 г. |
Геаграфічныя каардынаты | 50°5′23″ пн. ш. 14°26′18″ у. д. / 50.08972° пн. ш. 14.43833° у. д.Каардынаты: 50°5′23″ пн. ш. 14°26′18″ у. д. / 50.08972° пн. ш. 14.43833° у. д. |
Музэй гораду Прагі | |
muzeumprahy.cz |
Музэ́й го́раду Пра́гі (па-чэску: Muzeum hlavního města Prahy — музэй сталіцы Прагі) — чэская музэйная ўстанова, заснаваная ў 1881 року. Галоўны будынак музэю знаходзіцца на Флорэнцы (вул. На Поржычы 52, Прага 8). У 2013 року аб’екты музэю наведалі больш за 1 мільён чалавек, найбольш наведвальнымі сталі Пэтржынская вежа (480 тыс.) і Люстэркавы лябірынт на Пэтржыне (309 тыс.)[1]. Акрамя таго, у склад музэю ўваходзяць Мюльлерава віла, Падскальская мытня на Вітані, замкавы комплекс Цценіцы і некаторыя праскія вежы (Старамеская маставая вежа, Маластранская маставая вежа, Парахавая брама, Сьвята-Міхайлаўская званіца і Навамлынская воданапорная вежа).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй быў заснаваны ў 1881 року з мэтаю зашкодзіць продажу і вывазу гістарычных каштоўнасьцей за мяжу. Галоўнай задачай музэю стаў пошук і зьбіраньне прадметаў, датычных гісторыі Прагі і побытам даўніх пражанаў.
У 1882 установа набыла кававы павільён, у якім праз рок музэй быў адчынены для наведваньня. Гэты будынак месьціцца на захад ад цяперашняй сядзібы музэю; у 1974 року ён быў зруйнаваны пры будаўніцтве Паўднёва-ўсходняй шашы. Аднак яшчэ ў XIX стагодзьдзі пачалася пабудова новага будынку, бо стары меў малую плошчу і непрэзэнтабельны выгляд. У 1896—1898 роках была ўзьведзеная новая сядзіба ў нэарэнэсансным стылі паводле праекту Антаніна Бальшанэка. Будынак занесены ў сьпіс культурнае спадчыны Чэхіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- JINDROVÁ, Jarmila. Muzeum hlavního města Prahy. Praha : Olympia, 1970.
- LIŠKA, Antonín, FRAUENTERKA, Miroslav, ŠTIKOVÁ, Eva. Muzeum hlavního města Prahy. Praha : Sportovní a turistické nakladatelství, 1957.
- MÍKA, Zdeněk. Muzeum hlavního města Prahy: průvodce. Praha : Muzeum hlavního města Prahy, 2001. ISBN 80-85394-37-5
- STÁTNÍKOVÁ, Pavla, DVOŘÁK, Tomáš (ed.). Historia Pragensia. Historický sborník Muzea hlavního města Prahy. Praha : Muzeum hlavního města Prahy, 2003. ISBN 80-85394-46-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй гораду Прагі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў