Мужычок
Выгляд
Мужычок | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Фядотава Буда |
Вусьце | Беседзь |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 16 км |
Плошча басэйну | 104 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
Мужычо́к — рака ў Клімавіцкім і Хоцімскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Фядотава Буда Клімавіцкага раёну, вусьце за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Трасьціно Хоцімскага раёну. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,3 км (ад вёскі Прудок да вусьця ракі Трасьцінка).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 252